Арнамент,вядома, з’яўляецца распаўсюджанай формай выражэння культуры шмалткіх народаў.
Беларускі народны арнамент вельмі разнастайны, каларытны, і вядомы далёка за межамі нашай краіны. Яго вывучэнне пачалося аж з 19 стагоддзя, і працягваецца па сенняшні час. Многія навукоўцы працуюць над ракрыццем сэнсу арнаментаў і іх спалучэнняў, а таксама іх сістэматызацыяй.
Беларускі арнамент можна падзяліць на тры асноўных катэгорыі:
геаметрычны — арнаментыка якога складаецца з прамых ліній, а таксама геаметрычных фігур — прамавугольнікаў, квадратаў, ромбаў і інш;
раслінны — створаны на аснове малюнкаў раслін, лісця, кветак ці пладоў;
жывёльны — які ўключае ў сябе выявы жывёл і птушак.
Першапачаткова арнамент у нашых продкаў сустракаўся на святочнай вопратцы, якая з’яўлялася адлюстраваннем своеасаблівай народнай культуры. Значным можна лічыць выкарыстанне асобных арнаментальных матываў у вырабе вядомых слуцкіх паясоў. І фактычна ўсе рэчы, якія ўпрыгожаны народным беларускім арнаментам, несумненна з’яўляюцца высокамастацкімі творамі.
Прапануем Вашай увазе Азбуку беларускага арнаменту, у якой мы сабралі некаторыя арнаменты з іх тлумачэннем.
Азбука беларускага арнаменту
А Б В
— агонь
— багацце
— вясна
Д Ж З
— душа
— жанчына
— зямля
К М П
— краса
— маладосць
— продкі
Р С
— росквіт
— сонца
— сямья
У Ч Э
— ураджай
— чысціня
— энэргія
Цікава ведаць!
Не так даўно, дзяўчатамі з музычнага гурта Shuma быў створаны асветніцкі поп-праект «Бібліятэка беларускіх арнаментаў». Куратарамі праекта сталі Ірына Мазюк, вучоны, фалькларыст, этнограф, кіраўнік і заснавальнік мужчынскай групы народных песень «Кудмень», дырэктар Веткаўскага музея народнай творчасці Галіна Нячаева і Пётр Цалка, загадчык філіяла Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярова.
У інтэрнэт-бібліятэцы сабраны традыцыйныя беларускія арнаменты. Націснуўшы на любы з арнаментаў Вы адразу атрымаеце тлумачэнне яго сэнсу.
Для самых дапытлівых, ніжэй размешчана спасылка на сайт праекта.
Гэта сапраўды цікава і павучальна!
Фабрыка «Чырвоны харчавік» кладзе ў скрынкі з ласункам «шпаргалкі», у якіх на рускай і англійскай мове растлумачана значэнне ўзораў нацыянальнага арнаменту.
«Калька ў скрынцы першапачаткова была звычайнай. Але людзі пачалі пытацца: а што гэтыя ўзоры азначаюць? Тады мы зрабілі на кальцы тлумачэнне. Хацелі данесці, што кожны ўзор — не проста так. Бо не кожны беларус — не кажучы ўжо пра гасцей нашай краіны — ведае аб іх значэнні. А цяпер людзі хочуць пра гэта ведаць! », — сказала прадстаўнік фабрыкі.